Quantcast
Channel: kli4nik.info »Валатаўская
Viewing all articles
Browse latest Browse all 10

Гісторыя з домам на Валатаўской, 17 працягваецца (фота)

$
0
0

Распачаўся новы этап у справе з домам на вуліцы Валатаўской, з якога, па легендзе, выносілі на пахаванне княгіню Ірыну Паскевіч. На дадзены момант грамадскія ініцыятывы прыйшлі да кампрамісу з гарадскімі ўладамі.

“- Былі розныя меркаванні, наколькі каштоўны гэты дом. Але пытанне нават не ў гэтым. Ёсць людзi, для якіх ён каштоўны, і варта прыслухацца да іх меркавання. Можна, вядома, было б яго знесці, бо Міністэрства культуры не прысвоіла яму статус помніка архітэктуры, але я лічу, што гэта не зусім правільна, — пракаментаваў мэр Гомеля Пётр Кірычэнка. — Мы шукалі кампраміс з неабыякавымі гамяльчанамі, якія ўсяляк стараліся захаваць гэты дом. І, здаецца, нам удалося яго знайсцi. Пакуль няма канкрэтнага інвестара, які мог бы выкарыстаць гэтую пабудову пад нейкае бытавое або культурнае прызначэнне, да прыкладу, пад кафэ, і мы вырашылі пасля дэмантажу перадаць будаўнічыя матэрыялы тым свядомым гамяльчанам, якія гатовыя іх зберагчы. Абавязалі забудоўшчыка «электрапрыборамі», які вядзе на гэтым месцы жыллёвае будаўніцтва, каб ён дапамог разабраць дом і перавезці. А самыя каштоўныя дэталі дэкору асабовага фасада — франтон, карніз з кансолямі, рамы, ліштва, аканіцы і гэтак далей перадаем у музей гісторыі горада Гомеля. Як толькі з’явіцца інвестар, для якога мы са свайго боку гатовыя знайсці зямельны ўчастак пад гэты праект, гісторыкі, якія падпісалі абавязацельства па вяртанню будматэрыялаў, перададуць іх для зборкі і аднаўлення дома. Так што шанец яго захаваць у горада ёсць” – паведамляла газета “Гомельская праўда”.

Дадзеную сітуацыю пракаментавала старшыня гарадскога аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Марыя Булавінская: “Разбор будынка і захаванне яго элементаў — не лепшы варыянт развіцця падзей, якія разгарнуліся вакол дома. Але гэта адзіны варыянт, які на сёння магчымы. 
Грамадскія актывісты больш за год мэтанакіравана змагаліся за дом, прыкладалі ўсе намаганні, каб яго захаваць.
Трэба давесці справу да канца і захаваць будынак хаця б у разабранным выглядзе. У такім выпадку захоўваецца шанец, што дом зможа атрымаць новае жыццё ў будучыні”.

На сённяшні дзень сіламі валанцёраў працягваецца праца над домам. Зняты ўсе дэкаратыўныя элементы, а таксама вокны і дзверы, разабраны дах. Вынесена ўся мэбля і абарваны шпалеры. Гэта сітуацыя можа скончыцца своеасаблівым “хэпіэндам”. Дом зможа пачаць новае жыццё на новым месцы, захаваўшы сваю гісторыю і ўспаміны.

“Эвалюцыя” дома ў фотааглядзе

фота 044

DSC_6544_новый размер_новый размер

 

DSCN9086

 

DSC_6548_новый размер_новый размер

DSC_6554_новый размер_новый размер

DSC_6560_новый размер_новый размер

DSC_6567_новый размер_новый размер

DSC_6576_новый размер_новый размер

DSC_6582_новый размер_новый размер

DSC_6586_новый размер_новый размер

 


Viewing all articles
Browse latest Browse all 10